Белстат склаў спіс самых чыстых рэк Беларусі. Але гэта не дакладна

Белстат склаў спіс самых чыстых рэк Беларусі. Але гэта не дакладна

Белстат апублікаваў спіс самых чыстых рэк і азёр Беларусі. Яго ўзначальвае Заходняя Дзвіна, у якой навукоўцы знайшлі ўсяго 2,46 міліграма нітратаў на 1 літр вады.

Даўжыня Заходняй Дзвіны — 1020 кіламетраў, але па тэрыторыі Беларусі — усяго 335 км. Пачынаецца рака на Валдайскім узвышшы з возера Каракіна. На Дзвіне стаяць Віцебск, Полацк, Дзісна, Верхнядзвінск, Рыга.

Якія яшчэ рэкі ўвайшлі ў топ-5 самых чыстых?

2 месца — Прыпяць. 2,97 міліграма нітратаў на 1 літр вады

Рака ў  Брэсцкай і Гомельскай абласцях Беларусі, правы прыток Дняпра. Адна з асноўных рэк Палесся. Даўжыня — 761 км, большая частка ракі (каля 500 кіламетраў) праходзіць па тэрыторыі Беларусі. Пачынаецца ў Валынскай вобласці Украіны.

3 месца — Сож. 3,76 міліграма нітратаў на 1 літр вады

Рака ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях Беларусі. Даўжыня 648 кіламетраў, у межах Беларусі 493 кіламетраў. Пачынаецца ў Смаленскай вобласці. На тэрыторыі Беларусі ўпадае ў Дняпро.

4 месца — Дняпро. 4,29 міліграма нітратаў на 1 літр вады

Працякае праз Віцебскую, Магілёўскую і Гомельскую вобласці Беларусі. Даўжыня — 2201 кіламетр (па тэрыторыі Беларусі — 700 км). Пачынаецца з невялікага балота на Валдайскім узвышшы ў Смаленскай вобласці. Упадае ў Дняпроўскі ліман Чорнага мора.

5 месца — Вілія. 4,93 міліграма нітратаў на 1 літр вады

Правы прыток Нёмана. Даўжыня — 498 кіламетраў (па тэрыторыі Беларусі — 264 км). Упадае ў Свіслач. Праходзіць праз асноўныя гарады Літвы: Коўна і Вільню. А ў Беларусі — праз Вілейку.

Самай жа бруднай ракой Беларусі сёлета назвалі Свіслач, на якой стаіць Мінск. У лідарах антырэйтынгу Свіслач пасунула Бярэзіну.

Акрамя Свіслачы, у топ-5 самых брудных рэк Беларусі ўваходзяць:

2 месца — Бярэзіна. 6,15 міліграма нітратаў на 1 літр вады

Бярэзіна цячэ па Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях Беларусі, гэта правы прыток Дняпра. Даўжыня — 613 кіламетраў. Упадае ў Дняпро.

3 месца — Нёман. 5,92 міліграма нітратаў на 1 літр вады

Нёман пачынаецца на Стаўбцоўскай раўніне каля вёскі Верх-Нёман. Упадае ў Куршскі заліў Балтыйскага мора. Па Беларусі працякае 459 км ракі з 937 км.

4 месца — Заходні Буг. 5,53 міліграма нітратаў на 1 літр вады

Пачынаецца ў Львоўскай вобласці. На тэрыторыі Беларусі працякае па Брэсцкай вобласці, пасля ўпадае ў раку Нараў у Польшчы.

5 месца — Мухавец. 5,05 міліграма нітратаў на 1 літр вады

Рака ў Брэсцкай вобласці, правы прыток Заходняга Буга. Даўжыня 112,6 кіламетраў. Пачынаецца каля Пружан. Менавіта на гэтай рацэ стаяць гарады Брэст і Кобрын, а таксама Брэсцкая крэпасць.

Чаму не трэба слепа давяраць звесткам Белстата пра чысціню рэк?

Белстат склаў спіс самых чыстых рэк Беларусі. Але гэта не дакладна

Каардынатар праектаў “Цэнтра экалагічных рашэнняў” Наталля Парэчына тлумачыць Еўрарадыё, што статыстыка не адлюстроўвае рэальнай сітуацыі з забруджваннем рэк і азёр:

"Яна адлюстроўвае карціну толькі на той момант часу, калі была праведзеная праверка. Калі мы гаворым пра ўтрыманне рэчыва ў вадзе, гэта не вельмі правільны паказчык, бо ў любы момант гэты паказчык можа змяніцца ад з’яўлення іншых шкодных рэчываў ці прытоку новай вады”.

Больш дакладнай будзе інфармацыя аб стане жывых арганізмаў у вадзе так званая біяіндыкацыя.

“Гэта могуць быць беспазваночныя, расліны, водарасцяў. Па іх стане, па ступені іх прыгнечанасці можна судзіць, якія нагрузкі адчувае тая ці іншая рака. Калі арганізмы прыгнечаныя, значыць, там рэгулярныя забруджванні, значыць там вельмі дрэнна. Калі не прыгнечаныя, квітнеюць, добра растуць, значыць, усё ў парадку".

Усё залежыць не толькі ад канцэнтрацыі шкодных рэчываў у рэках, але ад працягласці і перыядычнасці новых уліванняў.

Наталля Парэчына кажа, што нават 7 мг нітратаў у адным літры вады не нясуць небяспекі, калі такая канцэнтрацыя бывае адзін раз у год. Ну ці нават пяць разоў. Але калі гэтыя 7 міліграмаў нітратаў кожны дзень, і канцэнтрацыя не мяняецца, дык гэта ўжо дрэнна:

"Любы арганізм можа атруціцца ад вялікай дозы разавага зліву забруджвальных рэчываў ці, наадварот, ад працяглага трапляння малых доз у адным і тым жа месцы, — тлумачыць эколаг. 7 міліграм на літр лічацца нашымі дзяржаўнымі ўстановамі ў межах нормы. Але калі мы гаворым пра ўтрыманне пэўнага рэчыва ў канкрэтным месцы колькасць яго ў наступны момант можа змяніцца. Можа адбыцца дадатковае ўліванне іншых забруджвальных рэчываў або прыходзіць прыток ракі і зменшыць канцэнтрацыю".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі