Белстат: У беларускіх вёсках адчуваецца дэфіцыт нявест

Як сведчыць Нацыянальны статыстычны камітэт, за апошнія 13 гадоў колькасць вясковай моладзі скарацілася на 195100 чалавек (гэта больш за 33%). Гэтую сітуацыю тлумачаць міграцыйнымі працэсамі — людзі едуць у гарады. Ад 2000 года з'ехалі з вёсак больш за паўмільёна маладых людзей (55% — жанчыны), з горада вярнулася на сталае жыхарства ў вёскі толькі 350 тысяч чалавек.


БЕЛТА інфармуе, што ў беларускіх вёсках утварыўся дысбаланс мужчын і жанчын — цяпер там проста не хапае нявест. Сёлета на 1000 мужчын ва ўзросце 20-29 гадоў прыпадала толькі 767 жанчын гэтага ж узросту.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі