“Белтэлекам” перастане быць манапалістам у некаторых відах паслуг
У Беларусі рыхтуецца законапраект, які прадугледжвае адмену манаполіі "Белтэлекама" на аказанне некаторых відаў паслуг сувязі. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры прэзідэнце Валеры Дарашкевіч. Калі сёлета закон будзе падрыхтаваны і ўнесены на разгляд у Палату прадстаўнікоў, то да канца наступнага года змены могуць быць прынятыя. Плануецца, што будзе адмененая манаполія на міжнародныя званкі і ўзаемадзеянне паміж аператарамі сотавай сувязі.
Нагадаем, дзеючае заканадаўства дазваляе злучацца паміж сабою толькі праз "Белтэлекам". Як адзначыў старшыня Асацыяцыі інфармацыйных і камунікацыйных прадпрыемстваў "Белінфакам" Андрэй Нарэйка, калі знікне манаполія на паслугі сувязі, на рынак прыйдуць аператары, якія прадаставяць высокатэхналагічныя і сучасныя сэрвісы.
У выніку будуць паніжаныя тарыфы на міжнародныя званкі і доступ у інтэрнэт, а таксама павялічыцца хуткасць доступу ў сусветную павуціну.
БЕЛТА