БХД правядзе трэці ўстаноўчы з'езд. І зноў вылучыць кандыдата ў прэзідэнты
З’езд “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” пройдзе 12 верасня ў ДК Мінскага трактарнага завода. Дазвол на яго правядзенне даў Мінгарвыканкам. Асноўнай тэмай з‘езду стане будучая выбарчая кампанія і вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты. Нагадаем, што партыя ўжо назвала яго імя. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец.
Севярынец: “Гэты з’езд будзе перадвыбарчым. Галоўныя для нас рашэнні – спланаваць стратэгію, унесці праўкі ў праграму і вызначыцца з кандыдатам. Пакуль што ёсць адна версія: кандыдатам стане Віталь Рымашэўскі”.
Таксама на з’езде абмяркуюць пытанне рэгістрацыі БХД. Павал Севярынец адзначыў, што праз колькі дзён пасля з’езду партыя гатовая падаць дакументы на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі. Хадэкі спадзяюцца на станоўчы адказ, кажа палітык, бо 31 кастрычніка вырашаецца пытанне па санкцыях Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі.