БХД сабрала 1500 подпісаў за вяртанне касцёла св.Язэпа
Такую колькасць удалося сабраць менш чым за два тыдні. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сустаршыня аргкамітэту БХД Павел Севярынец. Севярынец: "У мяне ёсць звесткі аб 1,5 тысячы падпісантаў. Але подпісаў, пэўна, ужо больш за 2 тысячы, бо збіралі яшчэ на пілігрымках у Лагішыне, у Баранавічах і Глыбокім. Пакуль я ня ведаю дакладныя звесткі па гэтых гарадах. Збор подпісаў пачаўся ў сярэдзіне жніўня".
Нагадаем, што у 2007 годзе пад зваротам да кіраўніка дзяржавы за вяртанне касцёла вернікам было сабрана больш за 30 тысяч подпісаў. Аднак цяпер прадпрыемства "Мінская спадчына" абвясціла, што ў будынку касцёла будзе гатэльны комплекс. Пакуль у ім знаходзіцца архіў.