Бізнэсмэн Лугавы: “Усе абвінавачванні ў мой адрас хлусня і правакацыя"

Андрэй Лугавы: “Я не ўяўляю, хто можа стаяць за смерцю Літвіненкі. Але, канешне, у мяне ёсць свае падозранні”. Бізнэсмэн Андрэй Лугавы, адзін з асноўных падазраваных у справе атручвання былога расійскага разведчыка Алясандра Літвіненкі, усе абвінавачванні ў свой адрас называе хлуснёй і правакацыяй.

Сваё першае інтэрв’ю пасля размовы з брытанскімі следчымі Лугавы даў тэлеканалу Скай-Ньюз.

Наконт меркаванага забойцы Літвіненкі Лугавы сказаў: “Я не ўяўляю, хто можа стаяць за ягонай смерцю. Але, канешне, у мяне ёсць свае падозранні”. Але гэтымі падозраннямі Лугавы дзяліцца ня стаў.

Нагадаю, у выходныя з’явілася паведамленне, што справа аб забойстве былога афіцэра ФСБ Аляксандра Літвіненкі можа быць закрытаыя брытанскімі следчымі ў сувязі з немагчымасцю прыцягнуць да адказнасці асноўных падазраваных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі