Bloomberg: праз павольныя тэмпы вакцынацыі ЕС можа страціць да 100 млрд еўра

Bloomberg: праз павольныя тэмпы вакцынацыі ЕС можа страціць да 100 млрд еўра

Павольныя тэмпы вакцынацыі ад каронавіруса ў Еўропе выклікаюць занепакоенасць у інвестараў, паколькі могуць адтэрмінаваць аднаўленне эканомікі ЕС і аднаўленне працы бізнесу, піша РБК са спасылкай на Bloomberg.

Па меркаванні аналітыкаў, вакцынацыю ў Еўропе запавольваюць бюракратыя, палітычная барацьба, перабоі з пастаўкамі вакцыны і агульны недавер насельніцтва.

Сярэдні паказчык колькасці зробленых прышчэпак у ЕС — 8, 96 доз на 100 чалавек. Для параўнання, у ЗША гэты паказчык складае 26,48, у Вялікабрытаніі 34,26. Найбольш прышчэпак на сёння зроблена ў Ізраілі — 95,35 доз на сто чалавек.

Праз павольныя тэмпы вакцынацыі, якія могуць выклікаць затрымку аднаўлення працы бізнэса, эканоміка ЕС можа страціць ад 50 да 100 млрд еўра ўжо на працягу аднаго-двух месяцаў прастою.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі