БНФ адмаўляецца ад "Чарнобыльскага шляху"

Сёлета Партыя БНФ вырашыла адмовіцца ад арганізацыі ў Мінску традыцыйнай акцыі апазіцыі "Чарнобыльскі шлях". Замест гэтага кіраўніцтва Фронту адправіцца з працоўнай паездкай па рэгіёнах, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы, паведамляе сайт АДС. Па словах старшыні партыі Аляксея Янукевіча, прышоў час адмовіцца ад старога фармату акцыі і зрабіць нешта новае.

Плануецца, што кіраўніцтва БНФ прыме ўдзел у акультурванні помнікаў адселеным вёскам. Таксама партыйцы перададуць жыхарам пацярпелых раёнаў сабраную актывістамі матэрыяльную дапамогу.

БНФ звярнуўся таксама да ўсіх неабыякавых грамадзян Беларусі, каб тыя запатрабавалі пералічваць сродкі, сабраныя 24 красавіка на рэспубліканскім суботніку, на рахункі Магілёўскага і Гомельскага анкалагічных цэнтраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі