БНФ мае намер ініцыяваць супольную канферэнцыю дэмсілаў і ўладаў

Адзінае выйсце для беларускіх уладаў - прыняць прапановы ЕС, лічыць лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка. Па меркаванні Вячоркі, беларускія ўлады знаходзяцца ў праблемнай сытуацыі, зьвязанай з ростам самасвядомасьці людзей і негатыўнымі зменамі ў эканоміцы.

Збліжэнне з Еўропай і прыняццё прапановаў Еўрапейскага саюзу лідэр БНФ бачыць адзіным рэальным выйсьцем для Беларусі, каб “падключыцца да шматлікіх еўрапейскіх праграмаў ды інвэстыцыяў, у тым ліку датычных энэргетычнай бяспекі”.


Першым крокам Вячорка назваў канферэнцыю прадстаўнікоў дэмакратычнага лагера Беларусі, уладаў і міжнародных арганізацыяў, якая магла б адбыцца ўвосень, і якую, па словах лідэра, партыя БНФ мае намер ініцыяваць.

 
Тым часам прадстаўнікі Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сіл абвясцілі пра свой намер удзельнічаць ў выбарах у Палату прадстаўнікоў, што мяркуюцца адбыцца ўвосень.

"Телеграф"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі