Больш чым палова беларусаў мае сярэднедушавы даход усяго 400-800 рублёў у месяц

Інфляцыя па выніках года ў Беларусі можа скласці да 10% / Ілюстрацыйнае фота агенцтва "Мінск-Навіны"​
Інфляцыя па выніках года ў Беларусі можа скласці да 10% / Ілюстрацыйнае фота агенцтва "Мінск-Навіны"​

Паводле дадзеных Белстата, у трэцім квартале 2021 года каля 55% беларусаў мелі сярэднедушавы даход у межах 400-800 рублёў на месяц.

Пры гэтым на 400-500 рублёў у месяц маглі разлічваць 14,2%, на 500-600 — 15,3%, на 600-700 — 14,3%, на 700-800 — 10,8% жыхароў краіны.

За год прынцыпова багацей беларусы жыць не сталі. Доля людзей, якія мелі такі ж сярэднедушавы даход у межах 400-800 рублёў, у трэцім квартале 2020 года складала каля 58%.

Пры гэтым даход у размаеры больш за тысячу рублёў на месяц год таму мелі 11,1%. Сёлета такіх "багацеяў" — 17,5% жыхароў краіны, але больш чым паўтары тысяч рублёў на месяц маюць толькі 5,4%. Лепш ідуць справы з даходамі ў Мінску (тут даход у паўтары тысячы рублёў і больш маюць 10,8% жыхароў), горш за ўсё — у Магілёўскай вобласці (усяго 2%).

Гадавая інфляцыя ў Беларусі сёлета, нагадаем, можа скласці да 10%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі