Больш за 200 дзяцей пацярпелі ў ДТЗ у Беларусі за 2024 год

Больш за 200 дзяцей пацярпелі ў ДТЗ у Беларусі / uvdmogilev
У 2024 годзе 202 дзіцяці-пасажыры атрымалі траўмы ў дарожна-транспартных здарэннях, паведамляе МУС Беларусі.
Кожнае другое такое дзіця перавозілася з парушэннем устаноўленых правілаў.
З агульнай колькасці загінулі 14 дзяцей, а за студзень 2025 года ў ДТЗ траўміраваны 17 непаўналетніх пасажыраў.
Супрацоўнікі ДАІ ўзмацняюць кантроль за выкананнем вадзіцелямі правілаў бяспечнай перавозкі дзяцей і падлеткаў. Праверкі закрануць не толькі асабістыя аўто, але і маршруткі, а таксама школьныя аўтобусы і аўтобусы нерэгулярных зносін. Інспектары арганізуюць дзяжурствы на напружаных участках вуліц і дарог паблізу ад устаноў адукацыі.
Непаўналетніх з 12-гадовага ўзросту, можна перавозіць без аўтакрэсла або бустера, але абавязкова прышпільваць рамянём бяспекі. Такое ж правіла дзейнічае для юных пасажыраў ростам вышэй за 150 сантыметраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.