Браты Куашы загінулі падчас спецаперацыі французскай паліцыі (відэа)

Паліцыя пры спецаперацыі застрэліла братоў Саіда і Шэрыфа Куашы, якіх падазраюць у нападзе 7 студзеня на рэдакцыю часопіса Charlie Hebdo. Як паведамляе РБК, спецназаўцы ўзялі штурмам будынак у горадзе Дамартэн-эн-Гаэль, дзе хаваліся браты Куашы. Закладнік, якога ўзялі ўзброеныя браты, вызвалены, адзначае AFP.

Па звестках ВВС, браты Куашы выскачылі на вуліцу, страляючы ў паліцэйскіх.

Адначасова са штурмам братоў Куашы пачалася аперацыя па вызваленні закладнікаў у кашэрным супермаркеце на ўсходзе Парыжа. Па звестках французскіх СМІ, некалькі закладнікаў вызваленыя, а зламыснік, які захапіў іх, "нейтралізаваны". Лік вызваленых з крамы закладнікаў пакуль невядомы. Раней паведамлялася, што злачынец ўзялі ў закладнікі па меншай меры пяць чалавек, сярод якіх ёсць жанчыны і дзеці.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі