Бразілія і Швейцарыя — у плэй-оф чэмпіянату свету па футболе
Сталі вядомыя яшчэ два ўдзельнікі плэй-оф чэмпіянату свету па футболе. Гэта — зборныя Бразіліі і Швейцарыі. У апошнім туры ў групе Е шанцы на выхад у 1/8 фіналу яшчэ былі ў зборнай Сербіі, але мала хто верыў, што яна абыграе бразільцаў. Сербы прайгралі — 0:2. Зборная Швейцарыі згуляла ўнічыю 2:2 з камандай Коста-Рыкі. Першае месца ў групе заняла Бразілія — 7 ачкоў, у Швейцарыі 5 ачкоў, Сербія набрала 3 балы, Коста-Рыка — 1.
У плэй-оф бразільцы згуляюць з мексіканцамі, а швейцарцы — са шведамі.