Брэсцкае "Дынама" другі раз выйграла Кубак Беларусі

Брэсцкае "Дынама" другі раз выйграла Кубак Беларусі

Салігорскі “Шахцёр” і брэсцкае “Дынама” 28 траўня сустракаліся ў фінале Кубка Беларусі па футболе. Матч прайшоў у Гродне. 

Гульня ў асноўны і дадатковы час скончылася ўнічыю — 1:1. Лік у сустрэчы на 69-й хвіліне адкрыў нападнік гарнякоў Віталь Лісаковіч, на 82-й хвіліне хаўбек брэстаўчан Аляксей Лягчылін аднавіў роўнасць.

Пераможца быў вызначаны па серыі пенальці. У іх перамагло брэсцкае "Дынама". Перамога брэстаўчан дае ім права згуляць у Лізе Еўропы. Дарэчы, "Шахцёр" ужо выйшаў у еўракубкі на правах сярэбранага прызёра нацыянальнага чэмпіянату.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі