Брэсцкае "Дынама" ўпэўнена перамагло футбалістаў БАТЭ — 2:0 (відэа)

Брэсцкае "Дынама" ўпэўнена перамагло футбалістаў БАТЭ — 2:0 (відэа)

5 красавіка футбалісты брэсцкага "Дынама" ў першай гульні паўфіналу Кубка Беларусі ўпэўнена выйгралі ў барысаўскага БАТЭ — 2:0. Дынамаўцы валодалі ініцыятывай практычна падчас усяго матчу. Першы гол на другой хвіліне гульні забіў Леандра Торэс, які не рэалізаваў пенальці, але добра згуляў на дабіванні. Другі мяч у браму БАТЭ на 57-й хвіліне забіў Джоэл Фамее, які перад гэтым не рэалізаваў яшчэ адзін пенальці. У гасцей шанцаў у атацы было мала. Відавочна, што галоўны трэнер "Дынама" Уладзімір Журавель перайграў свайго барысаўскага калегу Аляксандра Ермаковіча.

Нельга не адзначыць фантастычную атмасферу на стадыёне "Брэсцкі", які быў амаль цалкам запоўнены. Тысячы заўзятараў дынамаўцаў актыўна падтрымлівалі сваю каманду, якая дэманстравала відовішчны футбол.

Як паведамляла Еўрарадыё, у іншым сённяшнім матчы паўфінала Кубка Беларусі салігорскі "Шахцёр" выйграў у гасцях у "Слуцка" — 2:1. 

Матчы ў адказ пройдуць 26 красавіка.

Брэсцкае "Дынама" ўпэўнена перамагло футбалістаў БАТЭ — 2:0 (відэа)
Фота: fcdb1960

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі