Брэсцкі ідэолаг павіншаваў людзей "на мове"

Кіраўнік ідэалагічнага аддзела Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Рагачук быў адзіным з чыноўнікаў, хто праз тэлебачанне павіншаваў землякоў са святамі па-беларуску. Прычым не толькі з Новым годам, але і “з Калядкамі, і каб сустрэць іх па-людзку, як гэта ў нас водзіцца, у коле родзічаў, суседзяў пад ялінкай”. Спадар Рагачук прыехаў у Брэст нядаўна з Кобрына. Там, паводле неафіцыйных звестак, у свой час меў заняць пасаду мэра. “Еўрарадыё” даведалася, што Аляксандр Рагачук - былы “афганец”. Нагадаем, менавіта брэсцкія ідэолагі агучылі летась рэкамендацыю для чыноўнікаў вобласці адзін дзень на тыдзень гаварыць па-беларуску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі