Брэсцкія дынамаўцы перамаглі магілёўскі "Дняпро" — 2:0

Брэсцкія дынамаўцы перамаглі магілёўскі "Дняпро" — 2:0

Футбалісты брэсцкага "Дынама" выйгралі свой першы паўфінальны матч Кубка Беларусі. Ён прайшоў у Брэсце 18 красавіка. Сапернікамі дынамаўцаў быў магілёўскі "Дняпро". Гульня завяршылася з лікам 2:0 на карысць гаспадароў. 

На 40-й хвіліне Павел Савіцкі "размачыў" лік, а на 48-й Джоэл Фамее замацаваў перавагу брастаўчан. 

Дарэчы, у іншым паўфінальным матчы сёння БАТЭ таксама з лікам 2:0 выйграў у гродзенскага "Нёмана". 

Сустрэчы ў адказ за выхад у фінал пройдуць 2 траўня ў Гродне і Магілёве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі