Брэсцкія мытнікі канфіскавалі ў расіяніна больш за 150 тысяч еўра
Буйную партыю валюты канфіскавалі брэсцкія мытнікі ў грамадзяніна Расіі падчас агляду цягніка "Масква — Берлін".
Як паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, пры перасячэнні мяжы ў мытнай дэкларацыі грамадзянін Расіі пазначыў, што мае 4 тысячы еўра, тысячу долараў, 41 грыўну і 6,5 тысяч расійскіх рублёў.
Аднак у торбе расіяніна мытнікі знайшлі яшчэ 150 тысяч незадэклараваных еўра. У дачыненні да парушальніка распачата крымінальная справа за кантрабанду валюты ў буйным памеры.
Усе грошы канфіскаваныя. Матэрыялы справы перададзеныя ў следчы аддзел упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці для папярэдняга расследавання.
БелаПАН