Брэсцкую актывістку выпусцілі да суда

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі бацькі мужа. Паспрыяла часоваму  вызваленню хадайніцтва сваякоў і брэсцкіх праваабаронцаў.

Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая за расклейванне плакатаў у абарону палітзняволеных і вывешванне нацыянальнага беларускага сцяга. Таксама ёй інкрымінуецца супраціў супрацоўніку праваахоўных органаў.

Суд над грамадскай адбудзецца ў панядзелак, пачатак а палове на дзясятую.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі