Брэстаўчанам пакажуць, як падымаць інтымным месцам 14 кг (відэа)
У Брэсце маюць прайсці трэнінгі інтымнай гімнастыкі. Трэнеркай будзе расіянка, якая падняла інтымным месцам 14 кілаграмаў.
Выпускніца Омскага інстытута фізкультуры і спорту Таццяна Кажэўнікава абяцае дапамагчы “аднавіць полавую сферу”, “напоўніцца магутнай сэксуальнай энергіяй”. Дзеля гэтага яна распрацавала і запатэнтавала сваю адмысловую методыку “Інтымная гімнастыка”. Побач з практыкаваннямі па развіцці інтымных мышцаў методыка прадугледжвае “развіццё інтуіцыі, яснабачання”, а таксама тэхнікі сэксу і жаночай вібрацыі, паведамляе сайт “Рэальны Брэст”.
Кажэўнікава кансультуе таксама мужчын і падлеткаў.
Дасягненне расійскай трэнеркі ўнесенае ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Ці будзе яна неяк фіксаваць у кілаграмах вынікі сваіх брэсцкіх кліентак, у аб’яве не гаворыцца. Затое трэнерка-гастралёрка абяцае аўтарскае шоў з утрыманнем грузаў інтымным месцам.