Брэстаўчане "здалі" памежнікам в'етнамскіх нелегалаў

Як інфармуе БЕЛТА, невядомых асобаў азіяцкага выгляду пільныя жыхары памежжа запрыкмецілі ў раёне памежнай заставы "Казловічы". Трывожная група, якая выехала на тэлефанаванне, неўзабаве затрымала пяцярых парушальнікаў пагранічнага рэжыму за 30 м ад сігналізацыйнага комплексу.

Пры сабе ў замежнікаў былі пашпарты грамадзян В'етнама і сумкі са зменнай вопраткай. Самаму старэйшаму з нелегальных мігрантаў споўнілася 33 гады, малодшаму — 20 гадоў. Выявілася, што ўсе яны прыехалі напярэдадні ў Брэст з Мінска, дзе каля года працавалі на адной з будаўнічых фірмаў. Нелегалы ​​планавалі незаконна перайсці беларуска-польскую мяжу, каб уладкавацца на працу ў адной з краін Еўрасаюза.

За замах на незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы і парушэнне памежнага рэжыму в'етнамцам вынеслі папярэджанне і дэпартавалі з Беларусі. Уезд на тэрыторыю нашай краіны ім забаронены на 5 гадоў.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі