Брэуса і Гапонава выкарыстоўваюць дзеля ціску на Маскву?
Распачаўшы крымінальны пераслед двух расіян, Мінск намагаецца пераканаць Еўрасаюз у датычнасці Масквы да арганізацыі акцый апазіцыі 19 снежня.
Такое меркаванне беларускіх аналітыкаў прыводзіць расійская газета "КоммерсантЪ". У прыватнасці, былы дэпутат беларускага парламента Вольга Абрамава патлумачыла "Ъ", што Аляксандр Лукашэнка намагаецца выкарыстаць затрыманых расіян Арцёма Брэуса і Івана Гапонава ў якасці карты ў гульні з Масквой. Але, на думку Абрамавай, лёс расіян, якія абвінавачваюцца ва ўдзеле ў "масавых беспарадках", наўрад ці прымусіць Маскву быць больш падатлівай у дыялогу з Мінскам.
А намрэдактара газеты "Белгазета" Віктар Марціновіч мяркуе, што Брэус і Гапонаў патрэбныя Мінску дзеля пацверджання ўдзелу расійскіх спецслужб у арганізацыі апазіцыйных выступаў 19 снежня.
Фота: savok.name