БРСМ бясплатна выкапае траншэю для газавай трубы
Аддзел па справах моладзі Баранавіцкага гарвыканкама разам з мясцовай ячэйкай БРСМ прапануе студэнтам навучальных установаў горада ўступіць у валанцёрскія атрады, каб пракапаць траншэю пад газавую трубу.
Труба мае быць пракладзеная да Лядовага палацу. Акцыя атрымала назву “Разам будуем Лядовы палац!” Атрады павінны за кастрычнік выкапаць траншэю даўжынёй у 500 метраў і глыбінёй 1,2 метра.
Труба мае быць пракладзеная да Лядовага палацу. Акцыя атрымала назву “Разам будуем Лядовы палац!” Атрады павінны за кастрычнік выкапаць траншэю даўжынёй у 500 метраў і глыбінёй 1,2 метра.