Брусель заклікаў Мінск да дыялогу з праціўнікамі "дэкрэта пра дармаедаў"

Брусель заклікаў Мінск да дыялогу з праціўнікамі "дэкрэта пра дармаедаў"

Брусель заклікаў улады Беларусі да дыялогу з праціўнікамі "дэкрэта пра дармаедаў". Пра гэта ў Мінску журналістам заявіў намеснік прэм'ер-міністра — міністр замежных спраў Бельгіі Дыд'е Рэйндэрс па выніках перамоваў з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

"Мы абмяркоўвалі сітуацыю дэманстрацый і затрыманняў сёння. Мы хацелі б, каб па гэтых пытаннях працягваўся дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю", — цытуе словы Рэйндэрса партал tut.by. У адказ на гэта Уладзімір Макей заявіў, што "некаторыя спрабуюць выкарыстоўваць гэтыя маніфестацыі ў асабістых мэтах".

Ужо пасля гэтага ў Мінску прайшла дазволеная ўладамі вулічная акцыя супраць дэкрэта № 3. Па недакладных дадзеных, былі затрыманыя больш за 30 чалавек. 10 з іх — анархісты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі