Брытанія і Ірландыя спыняюць пасажырскія рэйсы ў Шарм-эль-Шэйх

Брытанія і Ірландыя спыняюць пасажырскія рэйсы ў Шарм-эль-Шэйх

Авіякатастрофа расійскага пасажырскага самалёта А321 па-над Сінайскім паўвостравам магла адбыцца з-за выкарыстання выбуховай прылады. Пра гэта паведамляе сайт брытанскага ўрада.

“Пакуль ідзе расследаванне, мы не можам дакладна сказаць, чаму разбіўся расійскі самалёт. Але ў святле новых звестак, мы занепакоеныя тым, што авіялайнер мог пацярпець крушэнне з-за выбуховай прылады”.

Улады каралеўства прынялі рашэнне прыпыніць палёты ў абодвух напрамках. Гэта адбылося пасля тэлефоннай размовы паміж прэм’ерам Брытаніі Дэвідам Кэмеранам і прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі. У ім абмяркоўваліся меры бяспекі ў егіпецкім аэрапорце.

Такім чынам, усе рэйсы паміж Шарм-эль-Шэйхам і Злучаным Каралеўствам часова прыпыненыя. Пакуль абмежаванні будуць дзейнічаць да 11:00 чацвярга. Такое ж рашэнне прынялі і ўлады Ірландыі. Авіяцыйная асацыяцыя гэтай краіны загадала ўсім авіякампаніям краіны не лятаць на Сінай, інфармуе The Guardian.

Улады Злучанага Каралеўства паведамляюць, што на паўвостраве цяпер знаходзіцца каля 20 тысяч брытанцаў.

Тым часам у Егіпет вылецела група брытанскіх экспертаў для ацэнкі сітуацыі ў аэрапорце. Па выніках праверкі будзе прынята рашэнне, ці будуць узноўленыя палёты.

Крыху раней егіпецкія СМІ са спасылкай на неназваныя крыніцы ў следчай камісіі паведамлялі, што прычынай катастрофы стаў выбух рухавіка. Крыніцы пры гэтым спаслаліся на дадзеныя расшыфроўкі бартавых самапісцаў авіялайнера. Пры гэтым адна з “чорных скрыняў” была часткова пашкоджаная, на выманне дадзеных з яе спатрэбіцца час.

Раней 4 лістапада прадстаўнікі экстрэмісцкай групоўкі “Ісламская дзяржава” ізноў узялі на сябе адказнасць за крушэнне расійскага авіялайнера. У апублікаванай аўдыёзапісы яны сцвярджаюць, што да авіякатастрофы датычнае падраздзяленне ІД “Сінайская правінцыя”.

Вывучэнне аскепкаў на месцы здарэння працягваецца групамі егіпецкіх, расійскіх і еўрапейскіх следчых.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі