Пад Мінскам разбіўся дэльтаплан, загінулі два чалавекі

На месцы трагедыі

На месцы трагедыі / Следчы камітэт

Удзень 14 красавіка каля вёскі Азярцо Мінскага раёна разбіўся мотадэльтаплан "Фрэгат". Загінулі два чалавекі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас палёту 45-гадовы пілот не справіўся з кіраваннем. На борце дэльтаплана была таксама 26-гадовая пасажырка.

Відавочцы расказалі, што дэльтаплан набраў вышыню, але потым пачаў падаць. У выніку крушэння загінулі і пілот, і пасажырка.

На месцы здарэння працуюць следчыя Мінскага раённага аддзела і абласнога ўпраўлення. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.