Брытанская каралева не адрачэцца ад трону на карысць сына

Брытанская каралева не адрачэцца ад трону на карысць сына

Брытанская каралева Элізабэт Другая не збіраецца адракацца ад трону на карысць сына прынца Чарльза, бо абавязае перад нацыяй стаіць для яе на першым месцы. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на брытанскія СМІ.

Раней з’яўляліся чуткі, быццам каралева, якой у красавіку споўніўся 91 год, плануе сысці і перадаць кіраванне свайму старэйшаму сыну прынцу Чарльзу.

Элізабэт Другая знаходзіцца на троне ўжо 65 год — гэта рэкорд сярод усіх жывых манархаў свету.

У 2013 годзе каралева Нідэрландаў адраклася ад трону на карысць свайго сына Вілема-Аляксандра, а на наступны год іспанскі кароль Хуан Карлас саступіў трон свайму сыну Філіпу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі