Маргарыта Ляўчук зладзіла вясёлую вечарынку з нагоды свайго разводу
Маргарыта Ляўчук і Аляксандр Чахоўскі / instagram.com/margarita.levchuk.official
Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук развялася і зладзіла з гэтай нагоды разам з ужо былым мужам вясёлую вечарыну. Фотасправаздача са свята з’явілася ў Instsgram спявачкі.
Былыя муж і жонка былі ў чорным, але, мяркуючы па фота, відавочна не сумавалі.
Доўгі час Маргарыта Ляўчук адмаўлялася гаварыць пра сваё асабістае жыццё — казала, што першы раз выйшла замуж у 21 год, і што ніколі не бывае адна.
Аднак дзякуючы разводу стала вядома, што Ляўчук была замужам за сваім прадзюсарам і выканаўчым дырэктарам Беларускага савета культуры Аляксандрам Чахоўскім.
"Гэта былі крутыя 7 гадоў нашага сумеснага жыцця і самая бамбічная вечарынка ў гонар разводу", — напісала яна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.