Брытанскі прынц Гары і акторка Меган Маркл пабраліся шлюбам

Брытанскі прынц Гары і акторка Меган Маркл пабраліся шлюбам

Брытанскі прынц Гары і акторка Меган Маркл пабраліся шлюбам. Арцыбіскуп Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі абвясціў іх мужам і жонкай. Цырымонія адбываецца ў капліцы Святога Георгія пры Віндзарскім замку.

Прынц Гары —  малодшы ўнук каралевы Элізабэт Другой. У чарзе на трон ён стаіць пасля свайго бацькі прынца Чарльза, старэйшага брата Уільяма і яго траіх дзяцей.

Яго жонка —  амерыканская акторка Меган Маркл, якая мела паспяховую кар’еру ў ЗША. Яна мае афраамерыканскія і нямецка-ірландскія карані. Раней была замужам за прадусарам Трэварам Энгельсанам. Нягледзячы на нетыповае для нявесты прынца паходжанне і мінулае, каралева Элізабэт лёгка дала згоду на шлюб ўнука.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі