Брытанскі прынц Гары не можа знайсці годнай жонкі

Прынц Гары, пяты спадкаёмца брытанскай кароны, хацеў бы ажаніцца і завесці дзяцей, але пакуль не сустрэў жанчыны, з якой мог бы звязаць свой лёс. У гэтым ён прызнаўся ў інтэрв’ю каналу Sky News.

Паводле словаў, будучая жонка павінна падзяліць з ім цяжар жыцця публічнай асобы. Разам з тым ён не хоча прыспешваць падзеі і лічыць, што ўсяму свой час. Апроч таго, прынц Гары збіраецца працаваць са звычайнымі людзьмі і атрымліваць звычайны заробак, праўда, пакуль ён не вызначыўся, чым менавіта будзе займацца.

Летась Гары застаўся самотным пасля расстання са сваёй нявестай Крэсіндай Бонас, перадаюць замежныя СМІ.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі