БСДП заклікае ўлады не дапусціць мотапрабегу “Начных ваўкоў” па Беларусі

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) прыняла заяву “Не дапусціць правакацыі”. У ёй звяртаецца ўвага грамадскасці і ўладаў на запланаваны мотапрабег расійскага мотаклуба “Начныя ваўкі” па тэрыторыі Беларусі і іншых еўрапейскіх дзяржаваў, які мусіць адбыцца напярэдадні 70-й гадавіны перамогі над нацысцкай Нямеччынай у Другой сусветнай вайне.

“Анансаваны як акцыя ў гонар перамогі над нацысцкай Нямеччынай, мотапрабег "Начных ваўкоў" ацэньваецца ў Польшчы і іншых дзяржавах як правакацыя. Расійскія байкеры, якія бралі ўдзел у анэксіі ўкраінскага Крыма, сваёй акцыяй хочуць не так ушанаваць памяць тых, хто ваяваў супраць гітлераўскіх захопнікаў, як паслужыць ідэі "русского мира". Шмат хто з гэтых байкераў з’яўляецца прыхільнікам аднаўлення расійскай манархіі, што само па сабе нясе пагрозу Беларусі як незалежнай дзяржаве”, — гаворыцца ў заяве.

Сацыял-дэмакраты падкрэсліваюць, што падобны мотапрабег выклікае трывогу грамадзян, якія адзназначна выказваюцца за суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. Апроч таго ёсць небяспека таго, што акцыя можа скончыцца на беларуска-польскай мяжы нежаданым для нашай краіны скандалам, гаворыцца ў заяве сацыял-дэмакратаў.

Дазволу праводзіць масавае мерапрыемства ў Беларусі “Начныя ваўкі” не бралі

Як паведамляла Еўрарадыё, лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Зянон Пазняк заклікаў не дапусціць праезду расійскіх байкераў па тэрыторыі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі