Партыя БНФ патрабуе прызнаць “Начных ваўкоў” экстрэмісцкай арганізацыяй

Партыя БНФ патрабуе прызнаць “Начных ваўкоў” экстрэмісцкай арганізацыяй

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 3 траўня накіраваў у Генеральную пракуратуру заяву. Ён патрабуе прызнаць расійскі байкерскі клуб “Начныя ваўкі” экстрэмісцкай арганізацыяй, паведамляе прэс-служба партыі.

Падставай для заявы сталі нядаўнія выказванні лідара маскоўскага клуба Аляксандра Залдастанава. 30 красавіка, знаходзячыся ў нашай краіне, ён заявіў: “Беларусь — гэта Расія“.

Лідар “Начных ваўкоў” Хірург: Беларусь — гэта Расія

На думку Янукевіча, гэтая заява скіраваная на непрызнанне Рэспублікі Беларусь як незалежнай дзяржавы і мае на мэце падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці нашай дзяржавы.

У сувязі з гэтым кіраўнік Партыі БНФ просіць генеральнага пракурора выканаць закон “Аб процідзеянні экстрэмізму” і звярнуцца ў Вярхоўны суд, каб прызнаць “Начных ваўкоў” экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніць іх дзейнасць на тэрыторыі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі