БТ параўнала акцыю ў Мінску з шэсцем... нацыстаў
БТ параўнала акцыю ў Мінску супраць дэкрэта № 3 з шэсцем... нацыстаў. У сюжэце ў "Панараме" на тэлеканале "Беларусь 1" было заяўлена, што "усё звялося да палітычных лозунгаў", а "жыхары горада былі шакаваныя паводзінамі анархічных групаў", якім патрэбны "хаос". "Падобныя дзеянні нагадалі шэсці нацыстаў", — сказала дыктар.
Таксама быў паказаны супрацоўнік праваахоўных органаў, які пацярпеў падчас мітынгу.
Як вядома, пасля дазволенай уладамі акцыі ў Мінску былі затрыманыя дзясяткі чалавек, сярод іх каля дзясятка анархістаў.