Будаваць арэнднае жытло ў Мінску абавяжуць прадпрыемствы і арганізацыі
Пра гэта ў чацвер заявіў кіраўнік сталіцы Мікалай Ладуцька на выязным пасяджэнні гарадскога выканаўчага камітэта.
"Мы павінны абавязаць прадпрыемствы і арганізацыі праз планавае заданне будаваць арэнднае жытло. Планы па будаўніцтве будуць сфармаваныя ў тым ліку і для такіх прадпрыемстваў, як ЗАТ "Атлант", ААТ "Мінскі падшыпнікавы завод", ААТ "Амкадор" і іншых", — перадае БЕЛТА словы Ладуцькі.
Сёлета ў Мінску ўжо пабудавана больш за 700 арэндных кватэр, яшчэ каля 1400 знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва. Ад здачы арэндных кватэр толькі сёлета будзе атрымана каля 12 млрд руб.
Фота — hata.by