Кватэру Паўла Данейкі ў Беларусі прадалі па нетыповай схеме

Павел Данейка

Павел Данейка / Еўрарадыё

У Беларусі прадалі арыштаваную кватэру эканаміста Паўла Данейкі. Зрабілі гэта паводле нетыповай схемы, заўважыла выданне "Зеркало".

Кватэру некалькі разоў выстаўлялі на аўкцыён. Апошні быў прызначаны на 4 чэрвеня, але таргі не адбыліся, хаця да ўдзелу дапусцілі аднаго прэтэндэнта. У картцы аб'екта з'явілася новая дата завяршэння аўкцыёну — 12 чэрвеня. А кошт за кватэру застаўся ранейшай.

Цяпер на сайце "БелЮрЗабеспячэння" пазначана, што аўкцыён не адбыўся, бо "адзіны ўдзельнік даў згоду на куплю". Прадалі кватэру за 589 600 рублёў.

Такая сітуацыя нетыповая: звычайна калі таргі не адбыліся, то праз нейкі час могуць прызначыць новыя. Прычым на іх лот выстаўляюць на аўкцыён па больш нізкай цане.

Эканаміст Павел Данейка ў жніўні 2020-га ўвайшоў у Каардынацыйную раду. Пазней ён пакінуў Беларусь. У лютым 2025-га суд завочна прызначыў яму 12 гадоў зняволення і штраф на 546 000 рублёў.

Кватэру Паўла Данейкі ў Беларусі прадалі па нетыповай схеме
Кватэра, прададзеная ў Мінску / e-auction.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.