"Бязлітасныя ўдары дэманструюць слабасць Пуціна" — МЗС Вялікабрытаніі
Слуп дыму ў Львове пасля расійскай ракетнай атакі, 15 лістапада 2022-га / reuters.com
У Лондане пракаментавалі маштабную ракетную атаку Расіі па Украіне, якая адбылася 15 лістапада. Былі пашкоджаны 15 аб'ектаў энергетычнай інфраструктуры. Улады называюць сітуацыю крытычнай.
"Бязлітасныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў... паказваюць толькі слабасць Пуціна, — напісаў у Twitter міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Джэймс Клеверлі. — Пуцін прайграе на полі бою і, як мы бачылі сёння на G20, таксама і ў дыпламатычным плане".
"ЗША рашуча асуджаюць апошнія ракетныя ўдары Расіі па Украіне... Нашы думкі з мужным украінскім народам, які працягвае дэманстраваць стойкасць і мужнасць у абароне свайго суверэнітэту і дэмакратыі... Мы будзем стаяць з Украінай столькі, колькі будзе патрэбна", — гаворыцца ў заяве дарадцы амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Джэйка Салівана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.