Расія выпусціла па аб'ектах крытычнай інфраструктуры Украіны амаль сотню ракет

Шматпавярховы дом у Кіеве пасля ракетнай атакі / Reuters
Шматпавярховы дом у Кіеве пасля ракетнай атакі / Reuters

15 лістапада Расія выпусціла па аб'ектах крытычнай інфраструктуры Украіны амаль сотню ракет Х-101 і Х-555. Гэта больш, чым было 10 кастрычніка, калі па Украіне расіяне выпусцілі 84 ракеты, піша pravda.com.ua.

Толькі частка з іх была збітая супрацьпаветранай абаронай (сцвярджаецца, што збілі 70). Выбухі былі і ў Кіеве, дзе пацярпелі шматпавярховыя жылыя дамы.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка напісаў, што пасля сённяшняга ракетнага ўдару сітуацыя з энергетычнай інфраструктурай крытычная. Па яго інфармацыі, найбольш пацярпелі цэнтр і поўнач краіны. Ракетныя ўдары былі нанесеныя па Кіеве і Кіеўскай вобласці, а таксама па Хмяльніцкай, Ровенскай, Валынскай, Львоўскай, Жытомірскай, Вінніцкай, Днепрапятроўскай і Харкаўскай абласцях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі