Былы партызан Конанаў выйграў справу супраць Латвіі

Былы савецкі партызан Васіль Конанаў выйграў у Еўрапейскім судзе па правах чалавека пазоў супраць Латвіі. Суд гэтай краіны прыгаварыў пенсіянера да турэмнага зняволення за забойствы мірных жыхароў падчас Другой сусветнай вайны.
Як гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Страсбургскага суда, высветлілася, што падчас суда былі парушаныя нормы Канвенцыі "Аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод".

Цяпер улады Латвіі павінны выплаціць былому партызану 30 тысяч еўра ў якасці кампенсацыі маральнай шкоды. Жыхар Латвіі Васіль Конанаў быў арыштаваны 10 гадоў таму.

Яго абвінавацілі ў тым, што ў 1944 годзе ён удзельнічаў у карнай аперацыі ў латвійскай вёсцы Малыя Баты. Па версіі следства, тады савецкімі партызанамі былі забітыя дзевяць мірных жыхароў. Сам Конанаў сцвярджаў, што гэтыя людзі супрацоўнічалі з фашыстамі.

У 2000 годзе латвійскі суд прызнаў былога партызана вінаватым і прыгаварыў да шасці гадоў турмы. У 2003 годзе ён быў апраўданы і вызвалены, аднак праз год асуджаны ізноў. Праўда, тады пенсіянера не сталі саджаць у турму, паколькі новы тэрмін — 20 месяцаў — ён да таго часу ўжо адседзеў.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі