Былы расійскі прэм’ер прызначаны кіраўніком знешняй выведкі
Былы прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Фрадкоў прызначаны на пост кіраўніка Службы знешняй выведкі. Пра гэта сёння абвясціў прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін падчас прэс-канферэнцыі на саміце ЕўрАзЭс, які праходзіць у Душанбэ. На пасту кіраўніка знешняй выведкі Фрадкоў змяніў Сяргея Лебедзева, кандыдатура якога была прапанаваная Расіяй на пост выканаўчага сакратара СНД.
РИА Новости
РИА Новости