Былы рэктар Інстытута культуры: Маё звальненне не звязанае са скарачэннем
Этнографу Івану Круку не працягнулі кантракт на пасадзе рэктара Інстытута культуры Беларусі.
Пра гэта этнограф распавёў у размове з Еўрарадыё.
Іван Крук: “Яшчэ 28 жніўня ў мяне скончыўся кантракт, міністр культуры мне кантракт не прадоўжыў. Таму я пайшоў працаваць прафесарам кафедры культуралогіі нашага інстытута. Сёння я працую тут апошні дзень, бо з заўтрашняга дня я сыходжу, буду шукаць іншую працу”.
Іван Крук падкрэслівае, што яго звальненне ніяк не звязанае з нядаўнім рашэннем калегіі міністэрства культуры аб скарачэнні супрацоўнікаў Інстытута культуры Беларусі на 30%. Бо раней у СМІ паведамлялася, што рэктар Інстытута культуры звольніўся на знак пратэсту супраць скарачэння.
Фота — ctv.by