Экс-сілавікі: у 2021 годзе беларускіх вайскоўцаў адправяць у Сірыю

Экс-сілавікі: у 2021 годзе беларускіх вайскоўцаў адправяць у Сірыю

У верасні 2021 года беларускіх вайскоўцаў збіраюцца адправіць з міратворчай місіяй у Сірыю. Пра гэта стала вядома ініцыятыве, якая складаецца з сілавікоў — апанентаў Лукашэнкі.

Па звестках ініцыятывы, беларускі міратворчы кантынгент складзе каля 600 чалавек: па 300 з Заходняга і з Паўночна-Заходняга аператыўнага камандвання Узброеных сіл. Яны будуць выкарыстоўвацца для патрулявання. 

Кантрактнікам абяцаюць плаціць каля $2000 за месяц. У ініцыятыве сцвярджаюць, што гэта ў некалькі разоў менш, чым плацяць расійскім і французскім міратворцам за камандыроўкі нават у нашмат менш гарачыя кропкі, чым Сірыя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі