Цана на газ для Беларусі можа знізіцца з-за падзення коштаў на нафту

Цана на расійскі газ для Беларусі ў другім квартале 2009 года можа знізіцца ў параўнанні з першым кварталам з-за падзення коштаў на нафту. Такую заяву зрабіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.
Паводле яго словаў, у першыя тры месяцы 2009 года цана на газ не павінна быць ніжэйшай за 200 долараў. "У другім квартале кошт можа ўпасці, але не больш чым на 7% адпаведна формуле цаны на газ", цытуе дыпламата "Интерфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі