Царкве "Новае жыццё" нагадалі пра накладзены штраф
18 лістапада галоўны судовы выканаўца Гаспадарчага суда Мінску Вікторыя Камінская нагадала мінскай пратэстанцкай царкве "Новае жыццё” пра аплату штрафа за забруджванне навакольнага асяроддзя. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін. Луканін кажа, што вернікі лічаць гэтае рашэнне "абсурдным" і не збіраюцца выплочваць штраф у болей як 250 млн рублёў: Луканін: "Гэта ўсё проста абсурд. У нас царква. На нашай зямлі няма ніякага прадпрыемства, якое магло б гіпатэтычна забрудзіць так нафтай зямлю. Гэта ўсё выдумкі. Мы адмовіліся выконваць рашэнне суда, якім нам нагадалі плаціць гэты буйны штраф. І такім чынам, улады лічаць, што мы самі паставілі сябе па-за законам. Але насамрэч безаконне робяць самі ўлады ў дачыненні да нашай царквы".
Нагадаем, што канфлікт з Мінгарвыканкамам за будынак царквы цягнецца ад 2005 года. Апошняй мерай супраць вернікаў стаў вялікі штраф. Царкву абвінавацілі ў забруджванні тэрыторыі нафтапрадуктамі. Паводле ацэнкі эколагаў, царква забрудзіла сваю тэрыторыю нафтай у тры разы больш, чым усе прадпрыемствы Брэсцкай вобласці за паўгода.
Калі царква адмовілася выплочваць гэты штраф, быў арыштаваны яе рахунак. На ім тады знаходзілася 935 тысяч рублёў.