Цэнтравыбаркам зарэгістраваў 12 назіральнікаў ад СНД

Місія доўгатэрміновых назіральнікаў за выбарамі ў Беларусі пачнецца 20 кастрычніка. Чакаецца, што за выбарамі будуць назіраць 35 доўгатэрміновых назіральнікаў ад краінаў СНД. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Лазавік: "Пасведчанне пад першым нумарам атрымаў сёння кіраўнік місіі ад СНД Сяргей Лебедзеў. Ён адзначыў, што будзе прыкладна 300 чалавек кароткатэрміновых назіральнікаў і 35 доўгатэрміновых. Мяркую, такога ж маштабу будзе місія ад АБСЕ".

Дарэчы, на сёння Цэнтравыбаркам зарэгістраваў 66 унутраных назіральнікаў. З іх 4 — ад палітычных партый: трое ад праўладнай Камуністычнай партыі і адзін чалавек — ад БНФ. 40 чалавек сачыць за выбарамі накіравалі грамадскія аб’яднанні. Сярод іх дамінуюць чальцы "Белай Русі", БРСМ і Беларускага саюза жанчын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі