Цэнтрвыбаркам назваў другую лічбу датэрміновага галасавання
Урна для выязнога галасавання / Еўрарадыё
Цэнтрвыбаркам Беларусі назваў другую лічбу датэрміновага галасавання, якое пачалося 22 лютага. Сцвярджаецца, што на рэферэндуме ў гэты дзень прагаласавалі 8,34% выбаршчыкаў. У суме за два дні гэта 14,53%. Больш за ўсё ў Гомельскай вобласці — 17,85% (+9.11%), менш за ўсё ў Гродзенскай вобласці — 10,89% (+6,74%), у Мінску — 12,8% (+7,21%).
Нагадаем, што за два дні датэрміновага галасавання ў 2020 годзе, паводле звестак таго ж ЦВК, яўка склала 12,75%. Атрымліваецца, што рэферэндум больш цікавіць беларусаў, чым прэзідэнцкія выбары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.