Лукашэнка памірае — каму дастанецца ўлада? Тлумачым, як павінна быць па законе

Аляксандр Лукашэнка на вайсковых вучэннях / AP
Аляксандр Лукашэнка на вайсковых вучэннях / AP

Лукашэнка выглядаў не надта бадзёрым на парадзе 9 траўня ў Маскве, потым экстранна вярнуўся ў Мінск, а ўвечары нават адмовіўся агучваць прамову. Акрамя таго, шмат пытанняў выклікаў бінт на яго руцэ, сфатаграфаваны расійскімі карэспандэнтамі. Гэта ўсё выклікала бурныя абмеркаванні сярод беларусаў, у тым ліку цалкам слушнае (хоць пакуль і досыць фантастычнае) пытанне: а каму дастанецца ўлада, калі Лукашэнка памрэ?

Что будет, когда Лукашенко умрёт? Объясняем, как должно быть по закону
Качанава — леваруч ад Лукашэнкі / БелТА/Reuters

Калі ўсё адбудзецца строга ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, то выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы павінна будзе менавіта Качанава — вядома, калі на той момант яна яшчэ будзе заставацца спікерам Савета Рэспублікі.

 

Прэзідэнт — Качанава, а што далей?

Раз мы ўжо фантазіруем, што ў Беларусі выконваецца Канстытуцыя, Лукашэнкі раптам не стала і яго пасаду заняла Наталля Качанава, то ўзнікае пытанне: а што далей, колькі яна будзе кіраваць?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі