Спецыялістка па "хаацічэскіх цэнах" Надзея Каткавец стала кандыдаткай эканамічных навук

Надзея Каткавец

Надзея Каткавец / СТБ

Спецыялістка па "хаацічэскіх цэнах" і "трэндам-брэндам" Надзея Каткавец стала кандыдаткай навук. Яна паспяхова абараніла дысертацыю на тэму "Механізм дзяржаўнага рэгулявання развіцця аграпрамысловай вытворчасці Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах". Рашэнне аб прысваенні ступені было прынятае 3 чэрвеня.

Цяпер ужо кандыдатка эканамічных навук заяўляе пра неверагодныя вынаходкі і карысць свайго даследавання. Цытата з аўтарэферату, якую нават немагчыма перакласці:

"рекомендации по стимулированию агропромышленного производства с учетом целевых параметров на базе организационно-экономического механизма высокоэффективных специализированных зон, обеспечивающие комплексную реализацию потенциала крупнотоварного производства на принципах кооперации и интеграции, содержащие методику обоснования резервов и целевых критериев эффективности на уровне регионов, а также инструменты их реализации на основе сквозной системы мотивации повышения производительности".

Каткавец з 2003 па 2012 працавала намесніцай міністра сельскай гаспадаркі, потым працавала ў ЕЭК і Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК), якая вядомая шалёнымі заробкамі і працоўнымі месцамі для "набліжаных да сям'і". 

Таксама з'яўлялася інфармацыя пра тое, што Каткавец можа быць маці яшчэ аднаго пазашлюбнага сына Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.