Сузаснавальнік Anthropic заклікаў стварыць механізмы запаволення развіцця ШІ

Людзі пачалі баяцца развіцця штучнага інтэлекту?

Людзі пачалі баяцца развіцця штучнага інтэлекту? / contentstack.io

Сузаснавальнік кампаніі-распрацоўшчыка штучнага інтэлекту Anthropic Джэк Кларк заявіў, што індустрыя штучнага інтэлекту мае патрэбу ў механізмах, якія дазвалялі б пры неабходнасці запавольваць развіццё тэхналогій. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв’ю BBC Newsnight.

"Цяпер сітуацыя выглядае так, быццам у індустрыі штучнага інтэлекту ёсць педаль газу, але няма педалі тормазу", — заявіў Кларк. Паводле яго слоў, чат-бот Claude ужо працуе на кодзе, які прыкладна на 80% сістэма напісала самастойна, а цягам двух гадоў гэты паказчык можа дасягнуць 100%.

Кларк адзначыў, што рэальная паўза ў развіцці штучнага інтэлекту магчымая толькі пры адначасовай згодзе некалькіх вядучых распрацоўшчыкаў — перадусім у ЗША і Кітаі — у рамках сістэмы, якая паддаецца праверцы.

Аднак ні Anthropic, ні OpenAI, ні Google пакуль не заяўлялі пра гатоўнасць прыпыніць уласныя даследаванні.

Anthropic апублікавала даклад, у якім назвала запаволенне распрацоўкі перадавых сістэм штучнага інтэлекту "карысным крокам", аднак адзначыла, што аднабаковае спыненне працы адной кампаніяй толькі дазволіць канкурэнтам выйсці наперад.

Кампанія вітала ўказ прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які прадугледжвае мяккі падыход да рэгулявання галіны: праверкі бяспекі па-ранейшаму застаюцца добраахвотнымі.

Кампанія Anthropic была заснавана ў 2021 годзе і рыхтуецца да выхаду на фондавы рынак. Прыватныя інвестары ацэньваюць яе кошт амаль у 1 трыльён долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.