Старонку на Reddit упершыню прызналі экстрэмісцкай
Reddit / unsplash
У Беларусі ўпершыню прызналі "экстрэмісцкай" старонку на партале Reddit, заўважылі праваабаронцы "Вясны".
Такое рашэнне прыняў суд Чыгуначнага раёну Гомеля. Ён дадаў у спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" старонку "r/belarusmaidan". Апошні раз яна абнаўлялася 7 месяцаў таму.
Reddit — гэта буйная сацыяльная сетка і платформа, якая аб’ядноўвае мільёны тэматычных форумаў, дзе карыстальнікі могуць дзяліцца навінамі, задаваць пытанні, публікаваць кантэнт і абмяркоўваць любыя тэмы.