Палітвязню-журналісту Андрэю Пакаленку скарацілі прысуд на адзін год

Андрэй Пакаленка і Уладзімір Янукевіч

Андрэй Пакаленка і Уладзімір Янукевіч / калаж БАЖ

Вярхоўны суд зменшыў на адзін год пакаранне, прызначанае медыйшчыку з Баранавічаў. На апеляцыі прысуд Андрэя Пакаленкі скараціўся з 12 да 11 гадоў, даведалася Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У лютым галоўнага рэдактара Intex-Press Уладзіміра Янукевіча і намесніка дырэктара выдання Андрэя Пакаленку прызналі вінаватымі ў "дзяржаўнай здрадзе". Дакладная сутнасць абвінавачання невядомая, бо працэс над імі быў закрытым. Янукевічу прысудзілі 14 гадоў зняволення, а Пакаленку — 12 гадоў. Таксама ім прызначылі буйныя штрафы.

8 чэрвеня Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю. Прысуд Янукевічу пакінулі без зменаў. А ў выпадку з Пакаленкам адбыўся "прыступ гуманізму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.